Download Print deze pagina

NOCO Genius GENIUS2EU Handleiding pagina 250

Verberg thumbnails Zie ook voor GENIUS2EU:

Advertenties

Вык рыст нне рэжыму «6 В». [Н цісніце і ўтрымлів йце 3 секунды]
Рэжым зарадкі «6 В» прызначаны для зарадкі толькі 6-вальтовых свінцова-кіслотных акумулятараў, такіх як ячэістыя акумулятары з вадкім электралітам,
гелевыя ячэістыя акумулятары, палепшаныя акумулятары з вадкім электралітам, неабслугоўваныя і кальцыевыя. Націсніце і ўтрымлівайце на працягу 3
(трох) секунд для пераходу ў рэжым зарадкі «6 В». Перад выкарыстаннем гэтага рэжыму звярніцеся па кансультацыю да вытворцы акумулятара.
Вык рыст нне рэжыму «12 В Літыевы ».
Рэжым зарадкі «12 В Літыевы» прызначаны толькі для 12-вальтовых літый-іённых акумулятараў, у тым ліку літый-жалеза-фасфатных.
ПАПЯРЭДЖАННЕ. ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ ГЭТЫ РЭЖЫМ ВЕЛЬМІ АСЦЯРОЖНА. ГЭТЫ РЭЖЫМ ВАРТА ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ ТОЛЬКІ ДЛЯ 12-ВОЛЬТАВЫХ
ЛІТЫЕВЫХ АКУМУЛЯТАРАЎ, АБСТАЛЯВАНЫХ УБУДАВАНАЙ СІСТЭМАЙ КІРАВАННЯ АКУМУЛЯТАРАМ (BMS). ЛІТЫЙ-ІЁННЫЯ АКУМУЛЯТАРЫ ВЫРАБЛЯЮЦЦА
РОЗНЫМІ СПОСАБАМІ І МАЮЦЬ РОЗНЫЯ КАНСТРУКЦЫІ, І НЕКАТОРЫЯ З ІХ МОГУЦЬ БЫЦЬ АБСТАЛЯВАНЫ АБО НЕ АБСТАЛЯВАНЫ СІСТЭМАЙ КІРАВАННЯ
АКУМУЛЯТАРАМ (BMS). ЗВЯЖЫЦЕСЯ З ВЫТВОРЦАМ ЛІТЫЕВАГА АКУМУЛЯТАРА ПЕРАД ЗАРАДКАЙ І ЎДАКЛАДНІЦЕ У ЯГО РЭКАМЕНДУЕМЫЯ ВЯЛІЧЫНЫ ТОКУ
І НАПРУГІ ЗАРАДА. НЕКАТОРЫЯ ЛІТЫЙ-ІЁННЫЯ АКУМУЛЯТАРЫ МОГУЦЬ БЫЦЬ НЕСТАБІЛЬНЫ І НЕ ПАДЫХОДЗІЦЬ ДЛЯ ЗАРАДКІ.
Прымусовы рэжым [Н цісніце і ўтрымлів йце 5 секунд]
Прымусовы рэжым дазваляе ўручную запусціць зарадку зараднай прыладай, калі напружанне падлучанага акумулятара занадта нізкае для выяўлення. Калі
напружанне акумулятара занадта нізкая для выяўлення зараднай прыладай, націсніце і ўтрымлівайце кнопку рэжыму на працягу 5 секунд, каб спачатку
актываваць прымусовы рэжым, а потым выбраць адпаведны рэжым зарадкі. Святлодыёды ўсіх даступных рэжымаў будуць міргаць. Пасля выбару рэжыму
зарадкі святлодыёд рэжыму зарадкі і святлодыёд зарадкі пачнуць напераменку міргаць. Гэта паказвае, што прылада знаходзіцца ў прымусовым рэжыме.
Па заканчэнні 5 (пяці) хвілін зарадная прылада вяртаецца да звычайнага рэжыму зарадкі, а функцыя выяўлення нізкага напружання зноў актывуецца.
ПАПЯРЭДЖАННЕ. ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ ГЭТЫ РЭЖЫМ ВЕЛЬМІ АСЦЯРОЖНА. ПРЫМУСОВЫ РЭЖЫМ АДКЛЮЧАЕ АХОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ І НАЎПРОСТ
ПАДАЕ НАПРУГУ НА ЎСЕ РАЗДЫМЫ. ПЕРАКАНАЙЦЕСЯ Ў ПРАВІЛЬНАСЦІ ПАДЛУЧЭННЯ ЎСІХ ЗЛУЧЭННЯЎ ДА ЎКЛЮЧЭННЯ ПРЫМУСОВАГА РЭЖЫМУ І НЕ
ДАКРАНАЙЦЕСЯ ДА ІХ ПАДЧАС ВЫКАРЫСТАННЯ ГЭТАГА РЭЖЫМУ. МАЕЦЦА РЫЗЫКА ЎЗНІКНЕННЯ ІСКРЫ, ПАЖАРУ, ВЫБУХУ, ПАШКОДЖАННЯ МАЁМАСЦІ,
ТРАЎМАЎ І СМЕРЦІ.
П дключэнне д
кумулят р .
Не падключайце сеткавы шнур пераменнага току да ўстанаўлення ўсіх астатніх падключэнняў. Вызначце правільную палярнасць клем акумулятара. Не
падключайце прыладу да карбюратара, паліваправодаў або тонкіх дэталяў з ліставога металу. Прыведзеныя ніжэй інструкцыі прызначаны для сістэм з
зазямленнем адмоўнага полюса (самыя распаўсюджаныя). Калі ў вашым аўтамабілі ўсталяваная сістэма з зазямленне станоўчага полюса (вельмі рэдкая),
выконвайце прыведзеныя ніжэй інструкцыі ў зваротным парадку.
1.) Падключыце станоўчую (чырвоную) клему-правушіну да станоўчай клемы акумулятара (POS, P, +).
2.) Падключыце адмоўную (чорную) клему-правушіну да адмоўнай клемы акумулятара (NEG, N, -).
3.) Падключыце зарадную прыладу да прыдатнай электрычнай разетцы. Не стойце побач з акумулятарам пры выкананні падключэння зараднай прылады
да сеткі.
4.) Пры адключэнні выконвайце раз'яднанне ў зваротнай паслядоўнасці, спачатку зняўшы адмоўную клему (або спачатку станоўчую ў сістэмах з
зазямленнем станоўчага полюса).

Advertenties

loading